У судзе Ленінскага раёна 28 снежня вынеслі прысуд тром палітзняволеным удзельнікам гурта IRDORATH — Юліі Марчанка, Пятру Марчанку і Антону Шніпа. Суддзя Анастасія Ачалава вынесла кожнаму з іх прысуд: 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Музыкаў прызналі вінаватымі паводле ч.1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях. За кратамі іх утрымліваюць ужо амаль пяць месяцаў.

Нагадаем, лідары Irdorath Надзея і Уладзімір Калачы ўжо асуджаныя на два гады калоніі. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Крыніца: Па паўтара года калоніі прысудзілі палітзняволеным музыкам гурта IRDORATH