"Карагоды" у Брэсце 17 снежня 2021 года ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Таццяна Лаўранюк абвясціла прысуды 12 абвінавачаным, паведамляе "Берасцейская Вясна".

▪️ Уладзімір Гарбавец — 2 гады "хіміі" (абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ);▪️ Кацярына Шпак — 3 гады "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання у ПУАТ);▪️ Аляксандр Бадавец і палітвязень Віктар Кухарчук — 2.5 года "хатняй хіміі" (апошняму залічыць тэрмін знаходжання пад вартай з 18 кастрычніка);▪️ па 2 гады "хатняй хіміі" ўсім астатнім (Павел Хамічук, Кірыл Дарашчук, Барыс Галанін, Вольга Федарэнка, Анастасія Жукавец, Дзмітрый Капылоў, Ігар Грабінскі, Марына Вшивкова).

Менавіта такія тэрміны і прасіў пракурор Ягор Кронда.

Такім чынам, на бягучы момант у рамках так званай "карагоднай" справы ўжо асуджана 114 чалавек. Нагадаем,што іх усіх прызнаюць вінаватымі ў "грубым парушэнні грамадскага парадку" (ч. 1 арт.342 КК).

Крыніца: Абвясцілі прысуды для ўжо 11-й групы фігурантаў "карагоднай" справы ў Брэсце