Cяргей Шпак. Фота з сацыяльных сетак Суд Маскоўскага раёна Мінска 14 снежня вынес прысуд падпалкоўніку запасу, палітвязню Сяргею Шпаку. Яго абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Кацярына Мурашка.

Палітвязень Сяргей Шпак быў затрыманы падчас вялікай хвалі ператрусаў і затрыманняў 16 ліпеня 2021 года, напачатку быў змешчаны ў СІЗА КДБ, а затым пераведзены ла суда ў СІЗА №1.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, ён, і яшчэ яшчэ некалькі дзесяткаў афіцэраў, быў пазбаўлены вайсковага звання пасля 28 год бездакорнай службы ў Узброеных Сілах.

Сяргей Анатольевіч Шпак - падпалкоўнік запасу, які ўдзельнічаў у відэазвароце афіцэраў запасу да беларускіх вайскоўцаў, які быў змешчаны на youtube-канале. Зараз відэазварот больш недаступны.

У Сяргея – чацвёра дзяцей, двое з іх непоўнагадовыя.

Інфармацыі пра судовы працэс над палітвязням у праваабаронцаў пакуль небагата.

14 снежня быў вынесены прысуд: прызнаць вінаватым і пакараць абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіраванняі ва ўстанову адкрытага тыпу.

Ён выйшаў на свабоду адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Крыніца: Палітвязня Сяргея Шпака, які ўдзельнічаў у відэазвароце афіцэраў запасу да вайскоўцаў, пакаралі трымя гадамі "хатняй хіміі"