23 красавіка ў Наваполацку затрымалі 12 чалавек. З іх некалькі пакінулі ў Наваполацку, аастатніх - адвезлі ў Віцебскі СІЗА. Тых, каго пакінулі ў Наваполацку, спярша дапыталі, прычым допыт цягнуўся аж да позняга вечара. Пасля іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні, але адну жанчыну судзілі па адміністрацыйнай справе за падпіскі і далі штраф, і да суду яна адседзела трое сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
Вядома, што траіх жанчын практычна адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар, адну з іх назаўтра адпусцілі адпусцілі, астатнія засталіся ў СІЗА-2. Цяпер іх перавезлі ў СІЗА-1.
Меркавана, затрыманні ў Наваполацку, Барысаве, а таксама, паводле некаторых крыніц, у Брэсце, Жодзіне і Слоніме звязаны з датычнасцю затрыманых да дзейнасці структур, прызнаных у Беларусі "экстрэмісцкімі фармаваннямі". Прычым прызнанне адбылося яшчэ напярэдадні, але абвешчана пра гэта было толькі пасля масавых затрыманняў адразу ў некалькіх гарадах.
Алег Нікіфараў