Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 20 Лістапад 2016

Унівэрсам «Алмі» у Воршы: пратэрмінаваныя харчы і кузуркі на прылаўку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Алмі Алмі

Крама «Алмі» адкрылася ў Воршы ўжо некалькі гадоў таму. Раней да працы вялікай крамы ў некалькі паверхаў было мала прэтэнзіяў, аднак цяпер адбыўся скандал. Валянтэры зь ліку актывістаў кампаніі «Сьвінкі супраць – Беларусь» наведалі гандлёвы аб'ект і запісалі на відэа шэраг парушэньняў пры продажы тавару.

Напрыклад, на прылаўках была знойдзеная пратэрмінаваная прадукцыя – зялёныя бочкавыя памідоры, пакрытыя цьвільлю, а па вітрыне з салатамі поўзаў прусак, што сьведчыць пра недастатковыя меры гігіены ў краме. Акрамя таго, супрацоўнікі «Алмі» ня толькі не пачалі ліквідаваць хібы, але і выклікалі на валянтэраў кампаніі міліцыю. Яны апелявалі да таго, што ў краме ніхто нібыта ня мае права здымаць.

Пасьля прыбыцьця ў краму нараду міліцыі актывісты доўга размаўлялі і зь ёй. А пасьля ўнесьлі ў кнігу скаргаў і прапаноў запіс пра дрэннае стаўленьне супрацоўнікаў «Алмі» да наведвальнікаў і наяўнасьць пратэрмінаванай прадукцыі на прылаўках.

Актывісты кампаніі «Сьвінкі супраць – Беларусь» ня ставяць на мэце лаяцца з пэрсаналам той ці іншай установы, іх задача – ліквідаваць парушэньні і стымуляваць розныя ўстановы дбаць пра сваіх наведвальнікаў, аказваць ім якасныя паслугі.

orsha.eu