Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Лістапад 2026

На віцебскай пошце згубілі пасылку, бо яна была падпісана па-беларуску

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Адрасатка чакала абяцаны падарунак да дня народзінаў. і пасланы ён быў не з замежжа, а з тэрыторыі той самай краіны. Цягам тыдня імянінніца чакала спавяшчэння пра пасылку, якую ёй адправілі ў мінулую суботу. Урэшце пайшла на пошту, каб запытацца асабіста. Але там пасылку не знайшлі.

Добра, што жанчына аказалася настойлівай: прасіла пашукаць яшчэ і яшчэ раз. Урэшце высветлілася, што пасылка была падпісана па-беларуску, а таму яе адразу "не пазналі". Чаму своечасова не выслалі спавяшчэнне на адрас, указаны на пасылцы на беларускай мове, не зразумела.

Гэтую гісторыю пра "любоў да роднай мовы" на віцебскай пошце распавяла ў Facebook непасрэдная ўдзельніца падзеяў.

Святлана Марозава