Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Лістапад 2026

Выхаванцаў вайскова-парыятычных клубаў паслалі чысціць кароўнікі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

І гэта не перабольшванне: хлопцаў і дзяўчыт з клуба Фенікс”, падшэфнага Талачынскаму РАУС, накіравалі праводзіць “дораўпарадкаванне”  на малочна-таварным кмплексе “Зялёнае” ААТ “Талачынскі райаграсервіс”. Падлеткаў паставілі прыбіраць памяшканні, расчышчаць кармавыя праходы і іншым чынам “ствараць утульнасць” на фермах.

Прычым рабіць гэта было загадана ў форменным адзенні – ці не адмыслова для фотаздымкаў  пра “важны ўрок адказнасці за агульную справу”. Але “за кадрам” засталося, ці правялі для падлеткаў інструктаж па тэхніцы бяспекі і ці быў удзел у такім “працоўным дэсанце” узгоднены з іх бацькамі.

Тут варта зазначыць, што гэта не першы выпадак выкарыстання працы падлеткаў з вайскова-патрыятычных клубаў міліцэйскай накіраванасці ў сельскай гаспадарцы. Да прыкладу, выхаванцаў клубу “Патрыёт”, які працуе пад патранажам Бешанковіцкага РАУС, вызілі працаваць на машынны двор ЗАА  "АСБ-Агра Новатор". Непаўналетнія “аказвалі дапамогу ў кансервацыі тэхнікі на зіму”. І пытанні да гэтай “дапамогі” ўсё тыя ж: што  наконт тэхнікі бяспекі  і наконт згоды бацькоў, якія накіравалі сваіх дзяцей у спецыялізаваны клуб не для працы на вёсцы, а для “выхавання патрыятызму” і перспектыў трапіць у сілавыя структуры?

Шэфы з Бешанковіцкага РАУС назвалі гэтую паездку “важным этапам станаўлення грамадзянскай пазіцыі”. Хіба ў гэтым і ёсць доля праўды: і дзецям,  і іх бацькам стане больш зразумела, да чаго давяло сельскую гаспадарку кіраванне эканомікай Віцебшчыны. Як вядома, у вобласці катэгарычна бракуе працаўнікў (аж да запрашэння працоўных мігрантаў з Узбекістану), і прыцягненне падлеткаў – гэта часам вымушаная неабходнасць, а не урок “любові  да сельскагаспадарчай працы”.

Ігар Сулейкін