Людзі працавалі бясплатна, а кіраўніцтва райаддзела яшчэ і падзякавала адміністрацыі сельгаспрадпрыемства “за прадастаўленую магчымасць”. У міліцыі такую “працатэрапію” лічаць спосабам “падтрымкі людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі”, “фармавання адказнасці і навыкаў законапаслухмянага ладу жыцця”.
“Падуліковых” асобаў з Віцебскага раёну накіроўваюць на цяжкую і бясплатную працу ўжо не ўпершыню. Раней мы пісалі пра тое, як іх змусілі працаваць на разборцы старых ферм у СПК "Альгоўскае".
Мы зноў адзначаем, што работнікам не выдалі ні спецадзення, ні нават рукавіц ці пальчатак для працы. І тое, што адмовіцца ад удзелу ў такой працы нельга: гэта кваліфікуецца як непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Міхаіл Савушкін