У гэтым дакуменце пералічаны імёны ўдзельнікаў: Наталля Васілевіч і наш зямляк з Віцебску Дзмітрый Карняенка.
"Христиане против войны"— антываенная хрысціянская ініцыятыва, створаная актывістамі рабочай групы «Хрысціянская візія» пасля пачатку ў лютым 2022 года паўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Ініцыятыва ніколі не мела расійскай рэгістрацыі, а яе стваральнікі – грамадзяне Беларусі, якія жывуць у вымушанай эміграцыі.
«Замежны ўплыў», паводле версіі Мінюста, вынікае з таго, што раект спасылаўся на матэрыялы і пераказваў навіны ОВД-Инфо, «Медузы», ASTRA, «Вёрстки», The Insider, «Новой газеты Европа», The Moscow Times і іншых выданняў, а таксама апублікаваў справаздачу дабрачыннага фонду «Мир всем». У «палітычную дзейнасць» праекта запісалі велікапосную малітву пра хрысціян у зняволенні, «Літанію пра мір ва Украіне» і малітву пра Аляксея Навальнага на царкоўнаславянскай мове, паведамляе Telegram-канал "Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ".
Сайт ініцыятывы "Христиане против войны" у Расіі заблакаваны з 9 верасня 2023 года. У Беларусі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны Telegram-канал і TikTok-акаўнт ініцыятывы.
Канстанцін Літвак