А яшчэ - жыхароў раёна папярэджваюць, каб яны добра падумалі, ці пакідаць скаргі ў "антыкарупцыйнай скрыні". Маўляў, "заведама ілжывы данос" можа стаць падставай для завядзення крымінальнай справы, нават ананімны. А таму не варта паведамляць інфармацыю, у праўдзівасці якой ёсць сумнёвы.
Пасля такіх папярэджанняў ахвотных паведаміць пра карупцыйныя і іншыя парушэнні заканадаўства яўна паменшае. Тым болей, што пастаўчанам нічога не кажуць пра вынікі першага этапа існавання такой скрыні.
Нагадаем, у жніўні такую ж скрыню ўсталявалі ў Пастаўскім райвыканкаме - унутры будынка. Мясцовым жыхарам паабяцалі, што па ўсіх зваротах правядуць праверку і, калі факты пацвердзяцца, заявы выкарыстаюць "для барацьбы з супроцьпраўнымі з'явамі". Людзей папярэдзілі, што скрыня будзе функцыянаваць да 30 кастрычніка. Пра тое, які плён быў ад “антыкарупцыйнай акцыі” мясцовыя ўлады і дзяржаўныя СМІ так нічога і не паведамілі.
Людміла Марозава