Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 29 Кастрычнік 2026

Была акцыя "прафілактычная", стала "экалагічная"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Да такой гульні словамі дадумаліся ў Аршанскім РАУС, чарговы раз накіраваўшы месці вуліцы грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Мы перыядычна распавядаем пра тое, як міліцыя выкарыстоўвае бясплатную працу асобаў, якія знаходзяцца ў прамой залежнасці ад ведамства. На "добраахвотную" працу такіх людзей "запрашаюць" пасля прафілактыктычных гутарак і міліцыі, наведванне якіх для "падуліковых" грамадзян абавязковае. Інакш ім пагражае адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 24.3 КаАП – за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, і за гэта чакае пакаранне – ад штрафа да прымусовых прац і нават арышта. Адпаведна, нельга адмовіцца і ад прымусовай працы, якую павінны выконваць дворнікі.

Але дворнікаў катастрафічна бракуе, і гэтай восенню "добраахвотная дапамога" грамадзян, якія стаяць на ўліку ў КВІ, набыла выразны сезонны характар.

Распавядаючы пра выкарыстанне прымусовай працы, міліцэйскае начальства цвердзіць пра тое, што гэта дапамагае перавыхаванню, сацыялізацыі, фармуюць пачуццё адказнасці і гэтак далей. Мерапрыемствы такога кшталту называюць "выхаваўчымі", прафілактычнымі", а ў Оршы нават заявілі, што арганізавалі "экалагічную" акцыю. "Эколагі" у пагонах не паклапаціліся нават пра тое, каб выдаць людзям пальчаткі для працы - хаця б дзеля справаздачнага фота.

Сяргей Анікеенка