Далёка не кожны працаўнік на Гарадоччыне мае заробак пад паўтары тысячы рублёў. Але ў Вайсковай акадэміі на падрыхтоўцы спецыялістаў не эканомяць. Тым болей, што вучаць там не толькі будучых вайскоўцаў, але рэхтуюць адмыслоўцаў і для МНС, і для МУС, і для КДБ.
У якасці аргументаў за тое, каб туды паступіць, прадстаўнік Вайсковай акадэміі згадаў і поўнае дзяржаўнае (бясплатнае для студэнтаў) забеспячэнне, і гарантаванае працаўладкаванне, і магчымасці атрымаць жытло на ільготных умовах, і выхад на пенсію ў 48 гадоў, а таксама перспектывы пры жаданні атрымаць бясплатна яшчэ адну вышэйшую адукацыю.
Ларыса Рагачова