Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 25 Кастрычнік 2026

У Варшаве абвясцілі збор на пахаванне актывіста Кастуся Іванова

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ён нарадзіўся ў Віцебску, тут яго памятаюць як сумленнага хлопца з выразнай палітычнай пазіцыяй. Кастусь Іваноў быў удзельнікам руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», падтрымліваў стварэнне партыі БХД і актыўна далучаўся шмат да якіх грамадскіх акцыяй. Шмат разоў быў затрыманы за распаўсюд улётак і незалежных выданняў.

Пасля жорсткай рэакцыі на пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе Кастусь Іваноў пераехаў у Польшчу. Тут ён скончыў універсітэт, апошнім часам жыў у Варшаве, працаваў журналістам сайта «Хартыя-97». Яго апошнім прытулкам стаў варшаўскі хоспіс, дзе Кастусь да апошняга змагаўся з анкалагічным захворваннем.

24 кастрычніка Канстанціна Іванова не стала. Ён памёр за тыдзень да сваіх 41-х угодкаў. Сябры абвясцілі збор сродкаў “на арганізацыю цырымоніі, крэмацыю і ўсе фармальнасьці, звязаныя з перавозкай урны і ўшанаўннем ягонай памяці ў Беларусі”. Падтрымаць збор можна ТУТ.