Друкаваць гэтую старонку
Субота, 24 Кастрычнік 2026

У Варшаве памёр Канстанцін Іваноў з Віцебска, журналіст сайта «Хартыя-97»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Апошнія месяцы ен змагаўся з анкалагічнай хваробай. 2 лістапада яму споўніўся б 41 год. Пакаленне віцяблян, чыя маладосць прыйшлася на першае дзесяцігоддзе 2000-х, памятаюць яго як актывіста руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», ён падтрымліваў стварэнне партыі БХД і актыўна ўдзельнічаў у шмат якіх грамадскіх акцыях.

У Віцебску яго некалькі разоў затрымлівалі за праявы актывізму - за раздачу улётак, за падрыхтоўку акцыі да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС, за распаўсюд газеты "Выбар", якую выдаваў вяядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, а таксама падчас агітацыйнай кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе.

Пасля жорсткай рэакцыі на пратэсты супраць вынікаў тых выбараў Канстанцін Іваноў пераехаў у Польшчу. Тут ён скончыў універсітэт у Любліне. Апошнія гады жыў у Варшаве, працаваў журналістам сайта «Хартыя-97». 

"Віцебская вясна" выказвае глыбокія спачуванні ўсім родным і блізкім памерлага.