Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую 19 кастрычніка апублікавала Міністэрства ўнутраных спраў Літвы. Саму Карач літоўскія спецслужбы лічыць пагрозай дзяржаўнай бяспецы. Аднак выслаць Карач з Літвы не могуць, бо высылка ў Беларусь пагражала б яе бяспецы, піша “Наша Ніва”.
Выданне распавядае, якім чынам штучна ствараюцца абставіны, каб звязаныя з арганізацыяй беларусы, якія не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі дазволы на жыхарства ў Літве: "Фактычна гаворка ідзе пра тое, што любы беларус, які нават не мае палітычнага пераследу на радзіме, можа паўдзельнічаць у мітынгу ў Вільні са сцягам «Нашага дома», а пасля падаць дакументы на атрыманне палітычнага прытулку ў Літве — з аргументам, што цяпер яму пагражае крымінальны пераслед за супрацоўніцтва з «Нашым домам». І літоўская дзяржава павінна браць такіх людзей пад ахову, выдаючы ім бестэрміновы пастаянны дазвол на жыхарства".
Суд можа разгледзець і пытанне ліквідацыі «Нашага дома».