Што гэта азначае для іх на практыцы, у TikTok распавялі жыхары вёсак Магілёўскага раёна, якіх вырашылі прымусова зрабіць “дрыбінцамі”. Для пенсіянераў – а менавіта яны складаюць большасць насельніцтва вёсак, якія вырашана далучыць, змены нясуць вялікія нязручнасці. Яны кажуць, што новы цэнтр раёна знаходзіцца ад іх за 60 км, тады як Магілёў – за 20, прычым у абласным цэнтры у многіх ёсць маладзейшыя сваякі, якія могуць дапамагчы ў вырашэнні жыццёвых пытанняў: дапамагчы дабрацца дадому ці ў госці, запісаць да лекара, вырашыць пытанні з раённымі ўладамі. У далёкім Дрыбіне – усё чужое, ды людзям проста нязручна перакройваць свае патрэбы пад новае адміністрацыйнае падзяленне.
Таму вясковыя пенсіянеры запісалі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай правесці павелічэнне Дрыбінскага раёна больш гнутка- каб яно не парушаў інтарэсы жыхароў іншых рэгіёнаў. У каментарах гледачы падтрымалі гэтую ініцыятыву, заўважаючы, што ў 21-м стагоддзі з людзьмі нельга абыходзіцца так, як у часы прыгоннага права.
Людміла Сёміна