Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 16 Кастрычнік 2026

Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэта першы і адзіны выпадак, калі на абласным узроўні асобна ўшаноўваюць памяць прадстаўнікоў іншага народу, якія загінулі падчас вызвалення Віцебшчыны. Памятны знак – вялікі камень з мемарыяльнай шыльдай – з’явіўся на вайсковым пахаванні каля вёскі Шапуры Віцебскага раёна. Тут ушанава памяць амаль 18 тысяч загінулых, сярод іх каля 700 з іх – гэта ўраджэнцы Узбекістана. І каля 50-ці з гэтай колькасці – выхадцы з Андзіжанскай вобласці. Той самай, з якой на дзяржаўным узроўні дасягнуты пагадненні пра прыём працоўных мігрантаў у гаспадаркі Віцебскага рэгіёну.

Таму ўстаноўка памятнага знака – гэта не столькі акт праяўлення памяці і павагі, колькі частка плану па падтрымцы сувязяў з краінай, за кошт грамадзян якой на Віцебшчыне спадзяюцца вырашыць кадравыя і, адпаведна, эканамічныя праблемы.

Нагадаем, у ліпені 2026 года ў Віцебскую вобласць прыбыла першая арганізаваная група з больш як 200 жыхароў Андзіжанскай вобласці. Іх прывезлі адмысловым чартарным рэйсам для размеркавання ў сельскія гаспадаркі. Прычым, як высветлілася, рэальныя ўмовы працы для прыезжых аказаліся значна горшымі, чым ім абяцалі на радзіме. І адказам на іх незадаволенась стала вельмі хуткае падвышэнне заробкаў, паляпшэнне жыллёвых умоў і наданне ільготаў. Так што грамадзяне Узбекістану месцамі апынуліся ў значна выгаднейшым становішчы ў параўнанні з мясцовымі работнікамі.

Агулам у Віцебскай вобласці збіраюцца прыняць да 5 тысяч працоўных мігрантаў ў Андзіжанскай вобласці. Узбекскія прадпрымальнікі ўжо стварылі на Віцебшчыне больш за 10 фермерскіх гаспадарак на ільготных умовах. У Віцебску адкрыты асобны Гандлёвы дом, дзе прадаюцца тавары вытворцаў з Андзіжанскай вобласці. Распрацоўваецца і пытанне пра тое, каб прызнаць гэтую вобласць “пабрацімам” Віцебшчыны.

Алег Мінчонак