Але нават такі шырокі спектр спецыяльнасцяў кіраўніцтва навучальнай установы палічыла мала запатрабаваным у Беларусі, запрасіўшы супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення МУС рэкламаваць “магчымасці для прафесійнай і асабістай самарэалізацыі ў міліцыі”.
Агітавалі падлеткаў стандартным наборам “плюшак”: ільготным крэдытаваннем на жытло, а таксама перспектывай атрымання службовага і арэнднага жылля і магчымасцю выйсці на пенсію пасла 20 гадоў службы. Для навучэнцаў разгарнулі выставу зброі і абмундзіравання, падрыхтаваную супрацоўнікамі АМАП. І напрыканцы раздалі анкеты пра тое, ці ўдалося кагосьці заагітаваць перакваліфікавацца ў міліцыянты па сканчэнні каледжа.
Людміла Пархімовіч