Увогуле віцяблян у базе пошуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі не так и мала. Сёлета ў жніўні стала вядома, да прыкладу, што ў вышуку знаходзяцца былыя палітвязні блогер Дзмітрый Казлоў з Аршанскага раёна і віцебскі відэааператар Вячаслаў Лазараў. Там паначана, што падставай для вышуку сталі крымінальныя справы – найверагодней, распачатыя ўжо пасля іх вызвалення з-за кратаў у верасні 2025 года. Нагадаем, абодвух прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву, а пазней анулявалі іхныя беларускія пашпарты.
Адносна нядаўна ў гэта спіс уключылі і віцебскую актывістку Караліну Цярэнцьеву, яе сястра Станіслава ў базе пошуку апынулася яшчэ раней.
Зрэшты, у міждзяржаўную базу вышуку ўключаюць і па не палітычных прычынах, калі чалавека шукаюць, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за сапраўдныя злачынствы.
Марыя Пятрова