Пракуратура лічыць, што на гэтай старонцы публікаваліся матэрыялы, якія папулярызаюць пратэстную актыўнасць і палітычную і ідэалагічную варожасць. А сам уладальнік старонкі беспадстаўна “размяшчаў на ёй заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах,выкарыстоўваў экстрэмісцкію сімволіку, фактычна ажыццяўляў пікетаванне ў сетцы Інтэрнэт”.
Уладзімір Булаўскі быў асуджаны паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. У 2023 годзе суд Першамайскага раёна асудзіў актывіста да 2 гадоў пазбаўлення волі. Пасля адбыцця пакарання актывіст з’ехаў з Беларусі і ўжо ў замежжы пачаў весці старонку ў Instagram, якую заўважылі работнікі пракуратуры, а сёлета ў красавіку суд прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”.
Аляксей Перуноў