Івуліна затрымалі 3 ліпеня 2021 года і асудзілі журналіста асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за бел-чырвона-белы сцяг на акне кватэры. Але на волю ен не выйшаў: супраць Аляксандра было высунута абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Паводле версіі абвінавачання, Аляксандр Івулін у жніўні-верасні 2020 года блакаваў рух транспарту ў Мінску і ігнараваў патрабаванні міліцыі. Таксама яму інкрымінавалі размяшчэнне на YouTube відэаролікаў, якія, па версіі следства, заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з жніўня 2020 па сакавік 2021 года.
У студзені 2022 года ў судзе Савецкага раёна Мінска Аляксандра Івуліна асудзілі да двух гадоў калоніі. Ен цалкам адбыў прысуджанае пакаранне за кратамі.
«Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы» - гэта відэафільм-разважанне. Ен пра тое, як розныя людзі адаптуюцца пасля зняволення ў складаных умовах, калі прэсінг на на палітвязняў на волі не сканчваецца, калі накрывае не радасць, а дэпрэсія, і калі даводзіцца пакідаць радзіму, як гэта вымушана зрабіў і Аляксандр Івулін.
У красавіку 2025 года яго праект «ЧестнОК» быў прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем», рашэнне пра гэта прыняла Міністэрства ўнутраных спраў. .
Раман Калачынскі