У мінулыя гады нічога падобнага напярэдадні “Славянскага базару” у горадзе не праводзілася. Праходзілі хіба што міліцэйскія нарады, а таксама нарады з удзелам адказных службаў – хуткай дапамогі, МНС і іншых.
У фестывальныя дні “для аховы грамадзян” для сапрацоўнікаў МУС уводзілі ўзмоцнены рэжым працы, у Віцебск сцягвалі ўсе міліцэйскія сілы вобласці, а то і прывозілі міліцыянтаў з іншых рэгіёнаў. Па горадзе ставілі “рамкі” і пільна правяралі ўсіх, хто заходзіць у зоны канцэртаў або іншых актыўнасцяў. Праз газеты віцяблян і гасцей града папярэджвалі, з чым у гэтыя зоны не прапусцяць – забаранялася мець пры сабе шкляныя бутэлькі з вадкасцямі, “незарэгістраваную сімволіку” і гэтак далей.
Найбольш пільна міліцыя працавала ў дзень адкрыцця фестывалю - перад і падчас прыезду ў Віцебск Аляксандра Лукашэнкі, які традыцыйна наведвае Віцебск у пачатку "Славянскага базару".
Але пра гатоўнасць вайсковай тэхнікі дагэтуль ніколі не вялося.
Юрый Нагібалаў