Да прыкладу, у Расонскім раёне засталося ўсяго 5 дзіцячых садоў, з іх 3 – у райцэнтры, яшчэ 2 групы для дзяцей да 6 год створаны пры школах.
Школ у Віцебскай вобласці засталося 320 ( з улікам гімназій і кадэцкай вучэльні). Большасць з іх – таксама ў гарадах.
У сельскай мясцовасці колькасць школ змяншаецца разам з колькасцю насельніцтва. Так,
-на Расоншчыне засталося 4 школы на ўвесь раён, 1 з іх – у райцэнтры,
-у Вушацкім раёне ўсяго 5 школ, з іх 1 – райцэнтры,
- па 6 школ – у Бешанковіцкім і Лёзненскім раёнах, але з іх па 2 – у Лёзне і Бешанковічах,
- 7 школ - у Дубровенскім раёне, з іх 2 таксама у самім райцэнтры.
Дзіцячае насельніцтва Віцебскай вобласці абслугоўваюць менш за 400 педыятраў. Прыблізна кажучы, 1 спецыяліст больш як на 450 дзяцей.
Святлана Дайнека