Нагадаем, 17 траўня на тэрыторыі на поўдзень ад Глыбокага заўважылі баявы дрон. Ён не ўзарваўся сам, сілавікі падарвалі яго на месцы. 23 траўня каля вёскі Янова Сенненскага раёна ўпаў БПЛА, пры падзенні пашкодзіўшы лінію электраперадач.
Пакуль такія лятальныя аб’екты выклюкаюць хутчэй інтарэс у мясцовых жыхароў, чымсьці пачуццё небяспекі. Але яна існуе, і пры набліжэнні дрона лепей яго не разглядаць, а схавацца ў бяспечным месцы і трымацца далей ад вокнаў.
Паводле “Нашай Нівы”, чытачы выдання паведамляюць, што ў апошнія дні назіралі на Віцебшчыне працу штурмавых самалётаў, якія збівалі беспілотнікі. Па адной з версій выдання, “баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь з прычыны уключэння новых магутных сродкаў РЭБ на захадзе Расіі. Яны як «магніт» збіваюць курс беспілотнікаў на больш заходні. Але нельга выключаць і наўмысных правакацый Масквы з мэтай эскалацыі канфлікту і стварэння псіхалагічнага фону для правядзення масавай мабілізацыі ў расійскую армію, якая апошнім часам пакутуе ад недахопу жывой сілы”.
Сяргей Назараў