Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 26 Май 2026

Вымушаную палітэмігрантку з Пастаўшчыны, адміністратарку варшаўскага шэлтара для палітуцекачоў з Беларусі, пераследуюць невядомыя.

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У варшаўскую паліцыю пададзена заява пра пагрозы жыццю.  Цкаванне працягваецца ўжо два тыдні. Невядомыя дасылаюць Ганне Федаронак фотакалажы з надмагільнымі помнікамі  і раяць “закупляць паболей месца на могілках, бо сям’я вялікая”.

“Спачатку быў помнік з маім партрэтам, потым ў фотаздымкам мяне і майго мужа, сёння – помнікі з фотаздымкамі маіх дачок. Паліцыя ў курсе гэтай справы. Адтуль у мэтах бяспекі мне параілі адмяніць мерапрыемства – адкрыцце новага будынка шэлтэра, прзначанае на гэтую суботу. Але я сказала, што гэта справа майго жыцця і нічога адмяняць я не стану. На тэрыторыі шэлтэра усталяваны камеры відэаназірання, так што калі з’явяцца зламыснікі, нам будзе што перадаць у паліцыю, каб іх затрымлі і пакаралі”, - кажа Ганна Федаронак.

Гэтая “пахавальная” гісторыя пачалася яшчэ 11 траўня. Тады знаёмыя пераслалі пераслалі ёй фотаздымкі ўлётак, распаўсюджаных у Чанстахове. Там гаварылася, што “Ганна Федаронак памерла” і што адкрыты збор сродкаў, каб яе пахаваць. Прычым указваліся рэквізіты фонда і рахункі, звязаныя з дзейнасцю.  На наступны дзень невядомыя пакінулі  каля шэлтара пахавальны вянок з жалобным надпісам. Спачатку актывістка меркавала, што пераслед звязаны з выбарамі ў Каардынацыйную раду, куды яна балатавалася. Але выбары прайшлі, а пераслед працягваецца. Свае думкі наконт таго, хто мог бы гэтым займацца, Ганна выклала ў заяве да польскіх праваахоўнікаў.

Людміла Краўцова