Таксама жыхары Мёрскага раёна месяц таму на ўмовах ананімнасці распавядалі пра залёт беспілотніка і ў іх раён.
У адкрытых крыніцах няма дакладнай інфармацыі пра гэтыя інцыдэнты і ўвогуле пра тое, колькі беспілотнікаў залятала ў Віцебскую вобласць, бо гэтая інфармацыя старанна прыхоўваецца.
Вядома толькі, што ў 2023–2026 гадах фіксаваліся асобныя выпадкі парушэння паветранай прасторы Беларусі і перахопу БПЛА. Частка з іх магла адбывацца ў паўночных рэгіёнах, у тым ліку над Віцебскай вобласцю.
Нагадаем, што Расія выкарыстоўвае паветраную прастору Беларусі для атак па Украіне. Украінцы змагаюцца з атакамі дронаў, у тым ліку электронна, у выніку чаго расійскія дроны часам мяняюць траекторыю і аказваюцца ў Беларусі. Аналагічныя захады прымяняюць і расіяне.
Ілюстратыўнае фота: dpsu.gov.ua