Як яна даведалася пазней, такія ўлёткі былі зафіксаваныя ў Чанстахове. Ганна Федаронак выступіла з відэазваротам, дзе выказала меркаванне, што гэта правакацыя можа быць звязана з выбарамі ў Каардынацыйную раду, куды яна балатуецца, - маўляў, гэтая асоба гатовая збіраць грошы нават на ўласнае пахаванне.
На наступны дзень невядомыя пакінулі каля шэлтара пахавальны вянок з жалобным надпісам. Спачатку яго паставілі каля плота на вуліцы, а потым перакінулі праз плот, на ўнутраную тэрыторыю. Гэта вельмі насцярожыла ўласніка будынка, які якраз там знаходзіўся. Ганна нічога пра інцыдэнт не ведала аж да таго часу, акуль ёй не напісалі невядомыя, запрасіўшы паглядзець "падарунак".
Назаўтра разам з уладальнікам будынка, які здаецца ў арэнду пад шэлтар, жанчына напісала заяву ў паліцыю. Але зламыснікі не спыніліся: ледзьве выйшаўшы адтуль, Ганна атрымала фота “уласнага” надмагільнага помніка... Яна мяркуе, што такім чынам могуць дзейнічаць недобразычліўцы або памагатыя беларускіх спецслужбаў і разлічвае на дапамогу польскіх службоўцаў.
Людміла Краўцова