Прычым іх цяжка вінаваціць у няведанні гісторыі ці, прынамсі, таго, што ў ваенных умовах палявым кухарам было не да разнасолаў. Але жахі мінулай вайны усё часцей падмяняюць паказушным антуражам: то апранаюць дзяцей у салдацкую форму, то ладзяць ладзяць вясёлыя канцэрты на вайсковую тэматыку. То вось, як у Сянно, спекулююць на тэме ежы, хаця вядома, што мірнае насельніцтва Беларусі галадавала падчас акупацыі, дый на фронце пра халадзец, тарталеткі з начынкай ці мясныя рулеты, прадстаўленыя на конкурсе, можна было толькі марыць...
Але на гэтым ідэаолагі ўвагі не акцэнтуюць, пераносячы акцэнты на “пераможную” тэматыку і вобразы, вядомыя з кінафільмаў: палявая кухня і спевы пад гармонік. Пры гэтым, рамантызуючы падзеі, якія насамрэч былі страшнымі і трагічнымі і адначасова заклікаючы да захавання гістарычнай памяці, адказныя структуры актыўнічаюць толькі на словах. На справе памяць пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны адыходзіць на другі план. Да прыкладу, пракуратура высветліла, што ў Віцебску "забыліся" на імёны 7 тысяч удзельнікаў вайны, якія мусілі перадаць для фіксацыі ў сістэме дадзеных.
Яніна Малікава