Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Сакавік 2026

Праект, дзе ўдзельнікам пазначаны віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, у Расіі прызнаны “иноагентом“

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У мінулую пятніцу, 27 сакавіка,  на сайце Міністэрства юстыцыі РФ з’явіліся абнаўленні ў спесе так званых  “иноагентов“. У яго уключылі кінарэжысёра Паўла таланкіна, журналістку Марыну Скорыкаву, бізнесмена Віталя Гінзбурга , а таксама  «Христиане против войны». У якасці ўдзельнікаў апошняга  згаданыя Наталля Васілеўская і Дзмітрый Карняенка.

“Інаагентам яшчэ не быў, але стаў”, -- напісаў актывіст у Facebook.

Ужо некалькі гадоў  Дзмітрый Карняенка жыве ў вымушанай эміграцыі.  Падчас знаходжання за мяжой яго двойчы прызнавалі ўдзельнікам “экстрэмісцкіх фармаванняў” у Беларусі - праектаў "Народный депутат" і "Хрысціянская Візія: НЕ ВАЙНЕ". Хрысціянскі антываенны праект быў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем” летась, 1 красавіка 2025 г., паводле рашэння беларускага КДБ.

Хрысціянская візія» - гэта грамадскае аб’яднанне святароў і вернікаў розных канфесій, створанага ў верасні 2020 года.  Праект займаецца  фіксацыяй  фактаў рэпрэсій у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах, вядзе дзейнасць , якая спрыяе  захаванню правоў чалавека. 

На Віцебшчыне Дзмітрый Карняенка вядомы як актывіст, які спрыяе паляпшэнню гарадскога асяроддзя - адсочвае агрэхі ва ўтрыманні інфрамструктуры ў Віцебску і Оршы, дабіваецца іх ліквідацыі адказнымі службамі. 

Марыя Пятрэнка