За кошт замежнай працоўнай сілы ў сельгасарганізацыях Дубровенскага раёна спрабуюць адолець кадравы крызіс. Цяпер працоўных мігрантаў ужо з Пакістану чакаюць у КУСХП «Приднепровский» і ААТ «Якубово-Агро» (9 і 12 чалавек адпаведна). Іх таксама плануюць працаўладкаваць на фермы – жывёлаводамі і доярамі. Гаспадаркі абавязуюцца забяспечыць іх жытлом і выдаць аванс на харчаванне да першага заробку. Памеры заробкаў для іх такія самыя, як для беларусаў. Паводле звестак з рэспубліканскага сайта службы занятасці, у ААТ «Боброво-Агро» жывёлаводу абяцаюць плаціць 1 300 руб. , у ААТ «Якубово-Агро» - ад 900 да 1 600 руб. Але мясцовых работнікаў бракуе, бо ў вёсках застаецца ўсё менш людзей працаздольнага ўзросту.
Алег Ярко