“К зданию из стекла, которое полностью изменит свой контур, будет пристроен кинотеатр, один этаж отдан под детские развлекательные комплексы. Будет и многое другое”, - заявіў старшыня гарвыканкама. Ні пра тое, хто стварае праект, хто будзе спонсарам будаўніцтва, і колькі ўрэшце гэта ўсё будзе каштаваць, ніякіх удакладненняў не прагучала.
Гараджане не выключаюць, што іх проста ўводзяць у зман, абяцаўчы вясёлкавыя перспектывы. Бо ў горадзе поўна “даўгабудаў”, на якія даўно бракуе сродка. Да прыкладу, СПА-цэнтр, які адчынілі летась, не маглі дабудаваць 14 гадоў! “Падвісла” і будаўніцтва аквапарка, які абяцалі адчыніць праз два гады, але толкам так і не ўзяліся.
Да слова, і той аб’ект, які існуе пакуль што толькі ў выглядзе карцінак, ужо атрымаў шмат крытыкі. Ягоны “касмічны” выгляд абсалютна не спалучаецца з цяперашняй навакольнай забудовай.
Нагадаем, былы ГЦ “Беларусь” стаў ахвярай пажару, які здарыўся 13 снежня 2024 года. Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа па артыкуле, звязаным з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі. Але з таго часу так і не вядома, ці быў суд па гэтай справе і ці нехта быў пакараны, хаця ў першыя дні пасля інцыдэнту пад вартай нейкі час трымалі гаспадара гандлёвага цэнтра, віцебскага прадпрымальніка Віктара Вялюгу.
Сяргей Пяцько