Міхайлаў сцвярджае, што на стварэнне экспазіцыі пайшлі “несколько десятков тысяч евро”, але суму, вядома ж, не называе – бо сказаць няма чаго. Зразумела, што тую выставу ён і не бачыў, але пераконвае гледачоў, што яна “не впечатляет”. Такімі грубымі прыёмамі прапагандыст мяркуе пераканаць гледачоў у тым, што праблемы палітвязняў не існуе і што ўмовы ў беларускіх турмах самыя спрыяльныя. Маўляў, у экспазіцыі няма нават «деревянной ложки, выгрызенной собственными зубами».
Нагадаем, на выставе можна ўбачыць больш за 30 прадметаў, якія належалі 123-м палітвязням (адсюль і назва выставы) , вызваленым13 снежня 2025 г. і прымусова вывезеным з Беларусі. Сярод выстаўленых прадметаў – рукавіцы Аляксандра Фядуты, кубак Марыны Золатавай, «заначка зэка» Алены Гнаўк, малюнак Максіма Знака.
Да слова, гэта не першая экспазіцыя рэчаў былых палітзняволеных, арганізаваная ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Летась з траўня па ліпень тут працавала выстава выстава асабістых рэчаў палітвязняў «Нічога асабліва новага», на ёй пабылі сотні наведнікаў – ад дыпламатычных прадстаўнікоў замежных краін да простых жыхароў польскай сталіцы, неабыякавых да сітуацыі ў Беларусі.
Аляксандра Хахлова