Вольга Карач – ураджэнка Віцебска, тут яна пачынала сваю палітычную дзейнасць: у студэнцкія гады стварыла моладзевую ініцыятыву “Седьмая грань”, у 2002 годзе – грамадскую кампанію “Наш дом”. Спачатку яна займалася вырашэннем камунальных праблем праз асвету мясцовых жыхароў, якім дапамагалі складаць скаргі ў адпаведныя інстанцыі. Пазней кампанія распаўсюдзілася за межы Віцебскай вобласці і пачала займацца больш шырокім колам праблем. Цяпер гэта Міжнародны цэнтр грамадскіх ініцыятыў “Наш дом”, дырэктаркай якога і з’яўляецца Вольга Карач. “Палітык, журналіст, грамадскі дзеяч, праваабаронца”, - так яна прэзентуе сябе зараз.
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў Вольга Карач жыве ў эміграцыі. У 2021 годзе КДБ уключыў Вольгу Карач у так званы “спіс тэрарыстаў”. У 2022 годзе ініцыятыва “Наш дом” рашэннем МУС была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”. На працягу 2021-22 гадоў “экстрэмісцкімі” былі прызнаны YouTube- і Telegram-каналы Вольгі Карач, а таксама ініцыятывы “Наш дом”.
У ліпені 2024 года у парадку спецвытворчасці Вольгу Карач завочна асудзілі да 12 гадоў зняволення і штрафа памерам 15 тысяч базавых велічыняў (на той час 600 тыс. рублёў). Брэсцкі абласны суд прыхнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні «Форум дэмакратычных сіл Беларусі» і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.
Таццяна Сушкіна