«Паўно́чнае ззя́нне» — штогадовы фестываль ігравога і дакументальнага кіно Паўночных і Балтыйскіх краін. Яго заснавала прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская ў 2015 годзе пры падтрымцы Офіса Рады міністраў паўночнаеўрапейскіх краін у Літве. Гэты кінафестываль мае і беларускую праграму. З 2015 года кінапаказы праходзілі у Мінску ў кінатэатры «Мір», а таксама і ў іншых гарадах Беларусі. З 2020 года фэст перайшоў у online і гібрыдны фармат, дазваляючы беларусам, дзе б яны ні знаходзіліся, глядзець сучаснае сусветнае і беларускае кіно.
16 студзеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй старонкі "ВКонтакте" з назвамі "Мы за новае жыццё!" і "Шацилкавичская Поллитралагичэская блаблаторыя”.
Гэтыя 4 інтэрнэт-рэсурсы 21 студзеня былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Аліса Сінельнікава