Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Снежань 2025

Дэвэлапера Уладзіміра Захарава ўключылі ў “экстрэмісцкі” пералік на сайце МУС

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яго імя і прозвішча з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, увечары 24-га снежня. Уладзімір Захараў быў уласнікам  нерухомасці ў Полацку, Наваполацку і іншых гарадах Беларусі, якую здаваў у арэнду. У 2024 годзе супраць яго завялі крымінальную справу па ўэрагу эканамічных артыкулаў, а таксама па палітычным – за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. На той час ён выехаў за межы краіны, яго справу пачалі разбіраць у рэжыме спецвытворчасці.

У  траўні 2024-га Захараў запісаў публічны відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі – спадзеючыся, што яго пашкадуюць.

У відэазвароце ён каяўся ў "дапушчаных памылках”, абяцаў быць узорным прадпрымальнікам і ажыццяўляць “празрыстую” эканамічную дзейнасць, супрацоўнічаць з любымі дзяржаўнымі структурамі і органамі  і гэтак далей. Таксама ён падкрэсліваў, што "не пераходзіў чырвоныя лініі” у 2020-м годе, не удзельнічаў у пратэстах, як і ніводзін з ягоных сваякоў, не заклікаў да супраціву і нават бачыць сваю заслугу ў тым, што падчас паслявыбарчых мірных шэсцяў не былі затрыманыя ягоныя арандатары.

Але пакаянне “не залічылі”. Калі ен вырашыў вярнуцца ў Беларусь, то быў адразу ж затрыманы ў аэрапорце.

У пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, указана, што Віцебскі абласны суд прызнаў Уладзіміра Захарава вінаватым паводле

-ч.1 арт.  243 прым. 3 – ухіленне ад аплаты страхавах унёскаў;

-ч.2 арт.  243 прым. 1 – ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па парелічэнні падаткаў і збораў;

- арт. 243 ч. 3 – ухіленне ад уплаты падаткаў і збораў;

- арт. 369 прым. 1 — Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

На сайце МУС таксама пазначана, што Уладзімір Захараў “адбывае пакаранне”. Але тэрмін зняволення не вядомы.  

Андрэй Варашылаў