Былая зняволеная кажа, што ў Віцебскім ізалятары часовага ўтрымання "палітычным забароненыя перадачы, не выдаецца матрац і пасцельная бялізна. Калі ў камеру засяляюць палітычную, ва ўсіх астатніх арыштантак забіраюць літаратуру і цыгарэты. Увесь тэрмін арышту палітычным даводзіцца спаць на халодных жалезных ложках. Акрамя гэтага, з імі катэгарычна забаронена дзяліцца ежай, прадметамі асабістай гігіены, адзеннем і нават коўдрай. Гэта, са слоў жанчыны, стварае дадатковы маральны ціск з боку не толькі аховы, але і сакамерніц. У выпадку, калі хтосьці вырашае падзяліцца, ахова адбірае гэтыя прадметы ў таго, хто гэта зрабіў. Кожныя дзве гадзіны палітычныя павінны распавядаць свой "прафулік" у дзвярную фортку. Нават пасярод ночы некалькі разоў раздаецца грук дубінкі, які заклікае іх устаць і даць справаздачу. Пры ранішніх і вячэрніх праверках, калі ўсіх выводзяць з камеры для дагляду памяшкання на наяўнасць забароненых прадметаў, перад выхадам на палітычных надзяваюцца кайданкі праз дзвярную фортку".
Іншых арыштантак на час праверкі выводзяць без кайданкоў. У калідоры затрыманых ставяць уздоўж сцяны каля камеры ў спецыяльным становішчы для надгляду. Звычайны рэжым прадугледжвае позу: ногі шырэй плечаў, рукі на сцяну і невялікі нахіл. Але палітычных у кайданках прымушаюць прымаць становішча 90/90: нахіл тулава на 90 градусаў і рукі таксама на 90 градусаў адносна тулава за спіной ўверх. Пры мне не раз пры даглядзе, супрацоўнікі дазвалялі сабе біць жанчын па нагах і груба карэктаваць позу, суправаджаючы гэта крыкамі і матам. Усе перамяшчэнні па калідорах адбываюцца ў такой жа позе (90/90) і ў кайданках".
У віцебскім СІЗА-2, адзначае жанчына, стаўленне да палітычных крыху мякчэйшае. Там выдаюць матрац, дазволеныя перадачы. Але з перадач аддаюць далёка не ўсё, а "на сваё меркаванне". Пры гэтым да ўступлення прысуду ў сілу заканадаўства не прадугледжвае абмежаванняў на атрыманне перадач. "Маглі спытаць:" ад каго ў цябе можа быць перадача?» І калі чалавек не адгадваў, то не аддавалі. Лісты таксама аддаюць далёка не ўсе. Могуць напісаць рапарт за выдуманае адхіленне ад Правілаў унутранага распарадку на роўным месцы.Як толькі ў камеры з'яўляецца палітычная, аператыўнікі пачынаюць выклікаць астатніх зняволеных на гутаркі і распытваць пра падрабязнасці справы. Прапануюць "пагадненне" зняволеным для атрымання інфармацыі. Праз гэта палітычныя часта "вандруюць" з камеры ў камеру, для таго, каб знайсці добрую "падсадную качку", якая выведае інфармацыю", - распавяла былая зняволеная.