Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 28 Лістапад 2025

Наваполацкая пракуратура распачала крымінальную справу супраць журналісткі Ірыны Халіп. Па “экстрэмісцкім” артыкуле

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З гэтай нагоды ў мінскай кватэры яе бацькоў сілавікі правялі ператрус і дапыталі яе 89-гадовую маці. “В Новополоцке я была два раза в жизни — приезжала на свидание к мужу в колонию. Больше никаких воспоминаний о Новополоцке у меня нет”, - напісала журналістка на сваёй старонцы ў Facebook.

Па якім артыкуле распачатая справа, падчас ператрусу сілавікі не патлумачылі. Распавядаючы на старонцы novayagazeta.eu пра ператрус у бацькоўскай кватэры журналістка зазначыла: “Гэта абсалютна дакладны сігнал: памятай, што ў цябе ёсць сям’я ў Беларусі, перш чым узводзіць паклёп на наш квітнеючы рэжым. Такога роду сігналы любяць дасылаць дыктатарскія рэжымы ва ўсім свеце”.

Ірына Халіп ужо шмат гадоў жыве ў вымушанай эміграцыі. вядомая беларуская журналістка, жонка палітыка, экс-дыпламата Андрэя Саннікава.

Ларыса Кузняцова