Друкаваць гэтую старонку
Субота, 15 Лістапад 2025

Пры дэфіцыце дворнікаў зноў выкарысталі былых зняволеных

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя ў Віцебску зноў выкарыстала грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку, у якасці бясплатных дворнікаў. Чарговае “выхаваўчае” мерапрыемства” прайшло ў Чыгуначным раёне абласнога цэнттра. Былыя асуджаныя беспрацоўныя грамадзяне прыбіралі лістоту каля німназіі №5.

У інспекцыі прыдумалі нават новы слоган для сваёй ініцыятывы – “Наведение порядка, как стимулирование к трудоустройству”.

Сцвярджэнне спрэчнае, але ў КВІ настойваюць на такой узаемасувязі, сцвярджаючы, што «Практические мероприятия по уборке территории приносят положительные результаты. Каждую неделю граждане, ранее осужденные за различные виды преступлений” устраиваются на работу».

Канкрэтных лічбаў міліцэйская структура не прыводзіць. “Бясплатнай працоўнай сіле” не выдалі ні спецадзення, ні нават пальчатак.

Раман Плуг