Пасля Другой сусветнай вайны сусветная супольнасць пераасэнсавала каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця і дэкларавала права на жыццё кожнага чалавека незалежна ад яго сацыяльнага статусу. У 1971 годзе Рэзалюцыя ААН стала першым крокам да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання. Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая штогод прымяняе смяротнае пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў.
У 2020–2025 гадах у краіне было вынесена 5 смяротных прысудаў, вядома пра 2 растрэлы і 3 акты памілавання. Сярод асуджаных — маладыя людзі, людзі з цяжкім жыццёвым досведам, з пацверджанымі фактамі катаванняў ці адсутнасцю належнага разгляду.
Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»