У 2020-м годзе Віктар Якубаў быў у ліку тых, хто падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць міліцэйскага гвалту. За ўдзел у пратэстах 2020—2021 гадоў 5 разоў быў асуджаны па адміністратыўных артыкулах. Агулам за 2021 год адбыў 45 сутак пад арыштам.
Пасля таго, як 2 верасня 2021 года ён быў чарговы раз затрыманы за лагатып «Белсат» на старонках у сацсетках і адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту у наваполацкім ЦІПе, Віктар Якубаў быў звольнены з універсітэта. Фармальная прычына — “прагул” падчас знаходжання пад арыштам. У 2021 годзе ен з’ехаў з Беларусі і працягвае навуковую і грамадскую дзейнасць за мяжой.
Ганна Куліева — маці шасцярых дзяцей з Віцебска, яе не зламілі ні пяць судоў, ні крымінальная справа, ні вымушаная эміграцыя. Цяпер жанчына жыве ў Польшчы.
Раман Калеснікаў