У двухпавярховым будынку былога аддзела крыміналістыкі плануюць размясціць “гастранамічны аб’ект”, як паведаміла гарадская газета “Віцьбічы”. Гэты будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі, бо ўваходзіць у забудову былой вуліцы Узгорскай ( гэта гістарычная назва вуліцы Суворава). Дамы тут былі ўзведзены ў канцы 18-пачатку 19 стагоддзя, калі складаўся гістарычны цэнтр Віцебска.
Інвестар узяўся рэстаўраваць пакуль што толькі адзін будынак – самы стары, размешчаны на рагу вуліц Суворава і Савецкай. І ен, і гарадскія ўлады абяцаюць, што гістарычны вайб будзе аднаўляцца вельмі старанна. Навукоўцы даследуюць склад фарбы, якая захавалася на сценах з даўніх часоў, каб аднавіць яе зараз. Дах будынка адмыслова пакрыты драўлянай дранкай – як гэта рабілі ў 19-м стагоддзі, падкрэслівае гарадская газета .
Што будзе ў астатніх будынках, якія некаль займаў РАУС, пакуль не паведмляецца. У наступным годзе інвестар плануе заняцца працэсам стварэння праектнай дакументтацыі.
Як выглядаў райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёна адразу пасля таго, як з яго выехалі міліцыянты, можна ўбачыць тут .
Ігар Леановіч