Айцец Анджэй Юхневіч быў накіраваны ў Бабруйскую калонію сёлета ў жніўні. Святара затрымалі 8 траўня 2024 года, прычым спярша тройчы судзілі па палітычна матываваных “адміністратыўках”, і толькі потым прад’явілі крымінальнае абвінавачанне. Суд над ім працягваўся амаль 4 месяцы і праходзіў у закрытым рэжыме. Таму ў чым канкрэтна абвінавацілі святара, не вядома. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносін з непаўналетнімі. Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць. Вернікі распавядаюць таксама, што ў справе святара гаворка ідзе пра падзеі прыкладна 10-гадовай даўніны. Людзі лічаць, што абвінавачанне збудавана на сумніўных паказаннях.
Верагодна, наведнікі прыехалі з намерам сустрэцца і з другім асуджаным беларускім святаром, ксяндзом Генрыхам Акалатовічам, які знаходзіцца ў той жа калоніі, дзе і айцец Анджэй, піша Тэлеграм-канал katolik_life. Аднак ім было адмоўлена ў спатканні.
Мацвей Лагодны