Максім Куксо быў асуджаны Віцебскім абласным судом, ён прызнаны вінаватым паводле артыкула 361-4 КК РБ (чч.1 і 2)- садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. У пераліку “экстрэмістаў” на сайце МУС пазначана, што ў мужчыны “судзімасць не пагашана”, што можа азначаць “хатнюю хімію”.
Паводле звестак у сацсеках, Максім Куксо yарадзіўся ў Мінску. У Оршы ён працаваў у ангіяграфічным кабінеце гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі. Таксама ён неаднаразова згадваўся ў матэрыялах дзяржаўных СМІ як капітан каманды аршанскіх медыкаў у інтэлектуальных гульнях.
Ян Мацяш