Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Верасень 2025

Сям’і палітуцекача з Навалукомля пагражае дэпартацыя з Літвы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З-за пагрозы рэпрэсій Раман і Наталля Гладкіх з двума дзецьмі з'ехалі з Беларусі ў Літву. Там яны падалі дакументы з просьбай або прытулку і чакалі рашэння па сваёй заяве. Вынікам канчатковага разгляду стала адмова: 28 жніўня Дэпартамент міграцыі Літвы прапанаваў Раману добраахвотна пакінуць краіну да 5 верасня. У выпадку адмовы - дэпартацыя. Але сям’я спадзяецца, што ў іх паўторна прымуць дакументы на легалізацыю.

 Гісторыю сям’і Рамана Гладкіх  распавяла праграма “Настоящее время. Балтия”.

У Беларусі мужчына працаваў інжэнерам- энэргетыкам на Лукомскай ДРЭС. У 2020 годзе  ён выйшаў з афіцыйнага прафсаюза на прадпрыемстве, адмовіўся ставіць свой подпіс у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, падтрымаў агульнанацыянальны страйк, удзельнічаў у акцыях пратэсту. З працы мужчыну звольнілі.

Сям’я вырашыла пераехаць у Літву - туды раней ужо з’язджалі іхныя землякі. 5 год жылі ў Клайпедзе, абодва знайшлі працу. Наталля Гладкіх нават стала мясцовай знакамітасцю - яна пачала вырабляць кветкі з зефіру, і яе незвычайныя букеты займелі вялікую папулярнасць. У Беларусі яна працавала ў лабараторыі на малаказаводзе, а з 2013 па 2020 гг. стала хатнім кандытарам.

- Прыходзіць момант, калі выносіцца рашэнне, і рашэнне, на жаль, не на нашу карысць, - распавёў Раман.

 За тое, каб не вяртацца ў Беларусь, сям’я змагалася праз суд. Першы працэс мужчына выйграў, але прайграў апеляцыю. З чым звязана тое, што ў Літве ён стаў непажаданай асобай, Раман Гладкіх не ведае.

Сям'і прапанавалі добраахвотна выехаць у трэцюю краіну. Аднак гэты варыянт немагчымы, бо ў Наталлі скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта. На радзіме нічога добрага сям’ю Гладкіх не чакае: як удзельніку страйка, яму пагражае крымінальная справа. І літаральна днямі, 25 жніўня 2025 года суд Мінскага раёна прызнаў TikTok-акаўнт Рамана "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй.

Павел Латыгін