У гэтым спісе на сайце ведамства пералічаны некалькі інтэрнэт-рэсурсаў ініцыятывы, праз якія здзяйснялася “экстрэмісцкая дзейнасць”. Гэта сайт, Telegram-канал, акаўнты в TikTok, Instagram і YouTube. У снежні мінулага года гэтыя рэсурсы былі прызнаныя “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”. Усе яны не функцыянуюць ужо некалькі месяцаў.
Цяпер каардынатар ініцыятывы Аляксандр Кавалёў ( апроч яго, у якасці ўдзельнікаў “экстрэмісцкага фармавання” згадваліся Дзмітрый Карняенка, Аляксандр Корнышаў і Кацярына Марэцкая) заявіў, што “Народный депутат” спыніў сваю дзейнасць. Яго заяву апублікаваў Тэлеграм-канал @vitebsk_info. Згортванне дзейнасці ініцыятывы Аляксандр Кавалёў тлумачыць тым, што “невозможно делать перемены из-за границы” і што “любая активность вне Беларуси сегодня неэффективна”. Таму ён адыходзіць ад палітыкі і бліжэйшым часам будзе займацца уласным здароўем, спотртам і самаадукацыяй.
Марыя Пятрэнка