Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 19 Жнівень 2025

Полацкі суд прызнаў “экстрэмісцкімі” тры інфармацыйныя рэсурсы, у тым ліку адзін прарасійскі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У абноўленым 19 жніўня Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў згадваюцца рэсурсы, прызнаныя “экстрэмісцкімі” па рашэнні суда Полацка Полацкага раёна. 12 жніўня гэты суд прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”  старонку "cascade, forever" ў "Instagram" , 11 жніўня - старонку "Za Novuiu Belarus!" у сацсетцы "Одноклассники". 8 жніўня суд залічыў у “экстрэмісцкія” старонку "АНТИМАИДАН и нас миллионы!" у тых жа "Одноклассниках".

Апошні факт - дзівіць. Бо гэта старонка прысвечана падтрымцы ДНР, Пуціна і яго палітыцы, тут няма ні здымкаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, ні крытычных выказванняў на адрас беларускага дзяржаўнага кіраўніцтва. У гэтай групе больш за 162 тысячы ўдзельнікаў.

Ілля Пятроў