Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Чэрвень 2025

BYSOL абвясціў збор для аршанкі Наталлі Говоравай, якой удалося ўцячы з "хіміі" ў Польшчу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Цяпер 43-гадовая жанчына з трыма дзецьмі жыве ў шэлтары для беларускіх уцекачоў. Пакуль афармляюцца дакументы для легалізацыі ў Польшчы, яна не мае права працаваць. Таму сям'я аказалася ў складаным матэрыяльным становішчы. Сродкі патрэбны на самае неабходнае: на курсы польскай мовы, арэнду жылля і найпростыя бытавыя выдаткі.

У Беларусі Наталлю асудзілі на 4 гады "хіміі" за каментары ў інтэрнэце. Падзеі, якія адбываліся падчас падаўлення мірных пратэстаў 2020-га года, не пакінулі яе абыякавай. Жанчына актыўна каментавала навіны пра збіццё затрыманых, звальненні, пераслед людзей, нязгодных з вынікамі выбараў. Вынік - крымінальная справа за абразу прэзідэнта РБ (ч.2 арт. 369 КК РБ) і абразу прадстаўнікоў улады (арт.368 КК РБ).

Увосень 2024 г. проста з працоўнага месца яе адвезлі на допыт, змусілі запісаць «пакаянае відэа». Яшчэ праз 2 тыдні жанчыну затрымалі і кінулі ў СІЗА. Сёлета  6 сакавіка яе судзілі ў судзе Аршанскага раёна і г.Оршы. Суддзя Юлія Вяршыніна пастанавіла пакараць Наталлю чатырма гадамі абмежавання волі.

 Жанчына спрабавала аспрэчыць  прысуд аршанскага суда, а калі гэта не ўдалося, Наталля Говарава вырашыла  збегчы  з Беларусі. Але на першыя некалькі месяцаў знаходжання ў Польшчы, пакуль Наталля не можа сама зарабляць на жыццё, ёй неабходна матэрыяльная дапамога.  Падтрымаць Наталлю Говараву і яе траіх дзяцей можна ТУТ

Ларыса Пярова