Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Чэрвень 2025

Яшчэ двое жыхароў Віцебшчыны абвешчаны “экстрэмістамі”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У абноўлены 27 чэрвеня “пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”,  трапілі 36-гадовы аршанец Максім Зайцаў і  ўраджэнец  пасёлка Янавічы, 45-гадовы Вячаслаў Малышаў. Іх прозвішчы і пералік “злачынстваў” апублікаваны на сайце МУС.

З “экстрэмісцкага” пареліку вынікае, што   Вячаслаў Малышаў ужо  адбывае пакаранне па цэлым шэрагу «палітычных» артыкулаў:
- ч. 1 арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці),
- ч. 3 арт. 361 КК РБ (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы),
- ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь),

- ч. 1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

24 чэрвеня  Вячаслава Малышава  таксама ўключылі ў пералік асоб, “якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.

 Ураджэнец Оршы  Максім Зайцаў асуджаны па чч. 1 і 2 арт. 361-2 КК РБ (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 ст. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). На сайце МУС пра яго пазначана  “судзімасць  не пагашана” - падобна, мужчыну прысудзілі “хатнюю хімію”.  

Павел Пятроўскі