Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Чэрвень 2025

Хацелі стэлу з “Кацюшамі” і цягнікамі, але нешта пайшло не так

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Оршы вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект стэлы - памятнага знака “Працоўнай славы” - якую збіраюцца ўсталяваць на скрыжаванні вуліц Заслонава і Грыцаўца. Стэла выглядае, скажам так, вельмі лаканічна. Хаця першапачаткова аршанскія ўлады раілі скульптарам зрабіць памятны знак больш пампезным. Увогуле ж гэтую стэлу меркавалася адчыніць да знакавай падзеі - з нагоды надання Оршы звання  «Горад працоўнай славы.1941-1945» ў межах праекта СНД да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Але ці надалі гораду гэтае званне, так і не вядома.

Цікава іншае: яшчэ да таго, які інфармацыя пра намінаванне Оршы на гэтае званне трапіла ў СМІ, райвыканкам абвясціў мастацкі конкурс на стварэнне стэлы.Паводле яго ўмоваў, стэла павінна быць ад 7 да 9 метраў вышынёй і мусіць быць  выканана «в наилучших традициях классического и национального монументального искусства».  Таксама райвыканкам парэкамендаваў аўтарам размясціць на гэтым памятным знаку герб Оршы, ордэн Леніна і медаль «Серп і молат» — узнагароды горада.  І гэта далёка не ўсё: "На горизонтальной части памятного знака в виде ретроспективной ленты можно изобразить сферы достижений Героев труда из важнейших для Оршанского района символов: советской боевой машины реактивной артиллерии периода Второй мировой войны (БМ-13), железнодорожного узла (изображение довоенного паровоза и поезда 50-60-х гг.), знаковой символики для сельского хозяйства ( цветков льна, льняных снопов, трактора, колосьев), продукции предприятий города (станки, отдельные детали)”.

 Хто  стаў пераможцам конкурса,  дагэтуль не вядома, хаця творчыя  працы трэба было прадставіць яшчэ да 8 красавіка 2025г. Ніякіх паравозаў, льняных снапоў, трактараў і гд. на стэле, прапанавай да абмеркавання, няма і блізка. Таксама вельмі сціпла выглядае новы Парк працоўная славы, у якім яе хочуць усталяваць.

Калісьці гэта была зялёная выспа паміж жылымі дамамі: тут было шмат дрэваў і лавачкі. Цяпер большая частка дрэваў знішчана, а выгляд парка, як яго бычаць стваральнікі праекта, можна ўбачыць на сайце Аршанскага райвыканкама.

Матэрыялы апублікаваныя “для азнаямлення”. Грамадскае абмеркаванне будзе працягвацца з 27 чэрвеня  да 11 ліпеня.  Праект прэзентуюць для ахвотных 8 ліпеня  11.00 у будынку Аршанскага райвыканкама. На сайце мясцовага органа ўлады зазначаецца , што мэта праекта - гэта “ увековечивание памяти трудовых подвигов жителей Оршанского региона, которые в годы войны 1941-1945 г.г. самоотверженным трудом восстановили предприятия и возобновили работу на них”.  

Гісторыкі могуць паспрачацца: з 16 ліпеня  1941 года па 27 чэрвеня  1944 года Орша была пад нямецкай акцпацыяй, а найбуйнейшыя аршанскія прадпрыемствы былі эвакуяваныя ўглыб Расіі. Таму не зразумела, што  менавіта  “самоотверженным трудом восстановили” аршанцы ў згаданы прамежак часу.

Алег Якаўлеў