Дагэтуль супрацоўнікі раённай газеты навучалі землякоў пісьменна ставіць націскі і правільна ўжываць словы з мовы суседняй дзяржавы. Подобных адукацыйных памкненняў, каб спрыяць пашырэнню роднай мовы, рэдакцыя да апошняга часу ні разу не праяўляла.
Спадзяемся, што ўлады не паўшчуваюць газету за “нацыянальны радыкалізм”, і пра беларускую мову ў Тэлеграм-канале выдання будуць пісаць часцей. А яшчэ няблага было б, каб і беларускамоўных артыкулаў у газеце "Сцяг перамогі" пабольшала, бо зараз іх амаль не сустрэнеш.
Павел Котаў